Найбольшую колькасць пагроз ён стварыў менавіта у той перыяд, калі яго практычна не чапалі. Баючыся «заштурхаць Лукашэнку ў абдымкі Расіі», Захад у выніку проста назірае за абдымкамі Пуціна і Лукашэнкі.
«Стратэгія «не злаваць дзеда», не ціснуць на Лукашэнку, з’яўляецца бессэнсоўнай»
Павел Латушка на варшаўскай канферэнцыі па Усходняй Еўропе назваў галоўныя памылкі ў падыходзе заходніх краін адносна рэжыму Лукашэнкі.
У Варшаве адбылася канферэнцыя на тэму «Будучыня Беларусі: забыты фронт расійскай экспансіі», на якой абмяркоўваліся галоўныя выклікі нашага рэгіёна. На канферэнцыі прысутнічалі эксперты з Беларусі, Літвы, Польшчы, ЗША і Украіны.
Кіраўнік НАУ таксама назваў галоўныя памылкі ў падыходзе заходніх краін адносна рэжыму Лукашэнкі.
Паводле Латушкі, стратэгія «не злаваць дзеда», не ціснуць на Лукашэнку, з’яўляецца бессэнсоўнай.
— Яна прывяла нас у кропку крытычнай сітуацыі як унутры Беларусі, так і на межах з Украінай і ЕС. Лукашэнка ўжо зрабіў практычна ўсё, на што яго баяліся справакаваць.
Павел Латушка на канферэнцыі запрапанаваў канкрэтныя крокі па падтрымцы беларусаў:
- візавая падтрымка для беларусаў, каб умацоўваць, а не разбураць нашыя сувязі з Еўропай і Захадам;
- неабходнасць павелічэння падтрымкі незалежных СМІ і дэмакратычных інстытутаў, без якіх немагчыма разлічваць на еўрапейскую дэмакратычную Беларусь;
- сціранне «чырвоных ліній» адносна Лукашэнкі, якія ён даўно перайшоў, — гарманізацыя санкцый адносна яго рэжыму і Расіі, выдача ордэра на арышт Лукашэнкі.
— Большасць беларусаў па-ранейшаму выступае за дэмакратыю і супраць вайны. Менавіта падтрымка беларусаў, узмацненне іх суб'ектнасці — гэта тое, што павінна быць асновай стратэгіі па Беларусі. А значыць, неабходна ўмацоўваць, а не разбураць сувязі беларусаў з Еўропай, з Захадам, — скончыў свой выступ Павел Латушка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное