«На фоне большой европейской войны вы призываете к диалогу с агрессором»

Что пишут о заявлении Марии Колесниковой, призвавшей бороться не против Лукашенко, а за народ.

Фото: lookby.media

Мария Колесникова считает, что Европе следует бороться не против Лукашенко, а «за народ, за его будущее». Она заявила, что и сама «в 2020 году боролась не против Лукашенко, а за народ, свободу и свободные выборы».

Такую точку зрения экс-политзаключенная высказала на конференции GLOBSEC в Праге, пишет Еўрарадыё.

Слова Колесниковой спровоцировали дискуссию в соцсетях.

Фото: «Белсат»

Например, филолог и бывший политзаключенный Александр Федута достаточно резко раскритиковал это заявление: «Дорогая Маша! Простите резкость, но никого не интересует, за что Вы боролись в 2020 году (может быть, кроме окружающих Вас медведей из берлинского зоопарка). Ибо голосовали не за Ваши убеждения, музыкальный слух и красную помаду.

Сотни тысяч людей вышли на пикеты, чтобы поставить подписи не за, а против. И голосовали они не за, а против.

К чести Светланы Тихановской должно быть сказано, что она это понимала тогда и, похоже, понимает сейчас.

Кроме того, прошло пять с половиной лет, очень насыщенных. Идет большая европейская война, как бы и кто бы это ни называл. И на фоне этой войны Вы призываете к диалогу с агрессором, которого комментаторы беларуских медиа в изгнании стыдливо именуют «при участии».

Маша, взгляните в зеркало и просто подумайте обо всем этом».

На слова Федуты откликнулся публицист Сергей Наумчик:

«Не пагаджуся з Аляксандрам Фядутам, што нібыта нікога не цікавіць, за што Марыя Калесьнікава змагалася ў 2020-м. Ужо не кажу пра гісторыкаў, якія будуць вывучаць тагачасныя працэсы і матывацыю іх лідэраў — цікавіць кожнага, для каго слова Беларусь — не пусты гук. Бо вынікам т.зв. выбарчай кампаніі і ўдзелу ў ёй сталася нацыянальная трагедыя маштабу, якога беларускі народ у найноўшай гісторыі сваёй не перажываў — тысячы зьняволеныя, зьбітыя і катаваныя, сотні тысяч — у вымушанай эміграцыі (наступствы гэтага будуць адчувацца дзесяцігодзьдзі).

І таму я аспрэчваю меркаваньне ў тым ліку і некаторых маіх вельмі вядомых і заслужана аўтарытэтных сяброў, што ў 2020-м канчаткова адбылося палітычнае фармаваньне нацыі.

І справа нават ня ў тым, што гісторыя нацыі пачалася не цяпер. У 2020-м нацыя даверылася людзям, якія нават і ня ставілі скасаваньне саюзу дамоваў з Расеяй (пра што Марыя Калесьнікава тады заявіла не на першай прэс-канфэрэнцыі Каардынацыйнай Рады).

Саюзу з краінай, якая цягам апошніх стагодзьдзяў была і застаецца пагрозай існаваньня беларусаў як этнасу. Дзе ж тут усьведамленьне палітычных інтарэсаў?

Падзеі 2020-га я б назваў — рэвалюцыяй. Ці, больш адэкватна — спробай рэвалюцыі. І калі ўжо зусім дакладна — непадрыхтаванай спробай рэвалюцыі. А рэвалюцыі часам церпяць паразу. І значна часьцей, чым перамагаюць.

Можна было б узгадаць апошнюю хвалю нацыянальнага Адраджэньня, вяршыняй якога было 25 жніўня 1991 году — праз тры гады пасьля апагею хваля гэтая была гвалтоўна спыненая (ня без удзелу Масквы, дарэчы).

Але параўнаньне будзе памылковым: за тры гэтыя гады быў створаны падмурак дзяржавы, сфармаваныя яе інстытуцыі — войска, мытня, памежная служба, фінансавая сыстэма, адкрытыя дыпляматычныя місіі ў замежжы.

Лукашэнка ў гэтым сэнсе прыйшоў фактычна на гатовае — прычым як дэпутат ён за фармаваньне такіх структураў звычайна не галасаваў.

Вынік тых гадоў — Беларуская дзяржаўнасьць, якая, усё ж, застаецца, як бы яе Лукашэнка па кавалках не абменьваў у Крамля на ўласнае выжываньне.

Рэвалюцыя ж 2020-га была задушаная на ўзьлёце. І тут ёсьць момант, які асабіста я лічу прынцыповым, і які нам трэба ўсьвядоміць.

Трэба падзяляць паняцьці — віны і адказнасьці. Ва ўсім тым, што адбылося пасьля 9 жніўня 2020, вінаватыя не людзі са штабу, якія абяцалі лёгкую перамогу. На іх, бясспрэчна, адказнасьць, але віна — не на іх. Вінаваты Лукашэнкі і ягонае атачэньне, якія ўзурпавалі ўладу і распачалі рэпрэсіі супраць народа.

Нам жа ўсім трэба зрабіць нарэшце высновы. Адна зь іх — хопіць ужо гэтак наіўна давяраць тым, хто раптам выскоквае ніадкуль (зрэшты, паняцьці «раптам» і «неадкуль» — могуць быць адноснымі.

Можа быць зусім «адкуль» і зусім «ня раптам»). Гэтак у 1994 паверылі Лукашэнку, гэтак у 2020-м паверылі тым, хто казаў, што выбары сфальшаваць немагчыма, што рэпрэсіі — міф, а «аўтазак — гэта проста машына».

Як кажа адзін мой сябра, «калі цябе адзін раз абдурылі (скарыстаю літаратурную форму — С.Н.) — гэта дрэнна, але ня страшна: бывае з кожным. Калі надурылі другі раз — гэта нагода вельмі сур’ёзна падумаць, што з табой ня так. Калі надурылі ў трэці раз — можаш нават і ня думаць: ты — ідыёт».

Трэцяга разу быць не павінна, цана памылкі можа выявіцца для нацыі ўжо ня проста трагічнай, а — фатальнай».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)